Беларускія ратавальнікі дапамагаюць тушыць пажары ў Турцыі

8 июня 2020
Авіятары МНС нясуць дзяжурствы ў гарах і лясах Мармарыс і Чанакале. Два борты Мі-8 ужо здзейснілі 31 палёт і больш за сотню разоў скінулі ваду на экасістэмы, якія палалі. Лётныя і тэхнічныя саставы нашых ратавальнікаў прабудуць у Турцыі да канца кастрычніка. І дабавім, што беларускія ратавальнікі ўжо не першы год аказваюць дапамогу іншым краінам у барацьбе з прыроднымі здарэннямі. Так, авіяцыя МНС тушыла лясныя пажары ў Грэцыі, Расіі, Латвіі і Грузіі, а таксама была задзейнічана ў выратаванні ад паводкі ў Сербіі.