Магілёў прыме 5-ы Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі

7 сентября 2018

Магілёў ужо ў кастрычніку прыме 5-ы Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У Беларускай сельгасакадэміі прайшла міжнародная канферэнцыя, дзе абмеркавалі перспектывы стварэння адзіных селекцыйна-генетычных цэнтраў, інавацыйных сістэм для машын сельскагаспадарчага прызначэння, а таксама развіццё прафесійнай і вышэйшай аграрнай адукацыі ў Саюзнай дзяржаве. На думку спікераў дзвюх краін, трэба аб'яднаць намаганні і працаваць на апярэджанне. У найбліжэйшы час будуць сфарміраваны інавацыйныя падыходы і ў жывёлагадоўлі, і ў машынабудаванні. Гэта дазволіць адмовіцца ад запазычання тэхналогій звонку.

Па выніках канферэнцыі ў Горках будуць падрыхтаваныя прапановы - яны ўвойдуць у выніковы дакумент Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.