Мадэрнізацыя, санацыя і правільны падыход да крэдытаў

19 марта 2014
Аб усім, што сёння прадпрыемствам неабходна, як паветра, - гаварыў старшыня Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Якабсон падчас паездкі ў Ганцавічы. На прыкладзе прадпрыемства Модуль гаворка ішла аб вытворчасцях, якія сёння не вытрымліваюць ніякай крытыкі з пункта гледжання энергазахавання і тэхналогій выпуску прадукцыі.

Нагадаем, па даручэнні Кіраўніка дзяржавы ў нашай краіне створаныя працоўныя групы па АПК і ЖКГ. Вынікі маніторынгу павінны паказаць рэальны стан спраў, а галоўнае - палепшыць сітуацыю ў сельскагаспадарчай сферы і жыллёва-камунальнай гаспадарцы.

Аб тарыфах і не толькі - Аляксандр Харавец.
Прадпрыемства Модуль магло б як мінімум забяспечыць трубамі цепласеткі ўсёй Брэсцкай вобласці, выйсці на рынкі іншых рэгіёнаў. І нават на міжнародны рынак. Дзеля гэтага ў цэхах правялі мадэрнізацыю, але скарыстацца гэтым рэсурсам правільна - канстатуе галоўны рэвізор краіны - не змаглі.

Мадэрнізацыю завода пачалі яшчэ ў 2006-м годзе. На закуп новага абсталявання кіраванцы папрасілі ў банкіраў 3 з паловай мільёны еўра. Паводле бізнес-плана, пераабсталяваць цэхі сучаснымі станкамі планавалі за год. Аднак гэты працэс расцягнуўся на доўгія чатыры гады.
Вось гэтыя такарныя станкі па выпуску фітынгаў - злучальных дэталяў для трубаправодаў - на прадпрыемства паставілі яшчэ ў 2009 годзе. Кошт кожнага склаў на той час 260 тысяч еўра. Аднак дарагое абсталяванне больш як тры гады без справы пылілася на складзе. І толькі ў сярэдзіне мінулага года вытворчасць камплектуючых для трубаправодаў, нарэшце, запусцілі. Праўда, у выніку нясвоечасовага засваення дадзенага віду прадукцыі завод недаатрымаў каля аднаго мільярда рублёў прыбытку.

Сёння прадпрыемства, абсталяванае паводле апошняга слова тэхнікі, практычна банкрут. Запазычанасць па крэдытах складае больш як 120 мільярдаў рублёў. Абсталяванне працуе толькі на трэць сваёй магутнасці, а персанал вымушаны ісці ў сацыяльныя водпускі.

Змена антыкрызіснага кіраўніка пакуль не прынесла жаданых вынікаў. Сярэдняя зарплата на прадпрыемстве ледзь перавышае тры мільёны рублёў. Увесь прыбытак ідзе на гашэнне крэдытаў. З імі на заводзе плануюць разлічыцца праз 3 гады.

З праблемамі падобных непрофільных актываў у сістэме ЖКГ прыходзіцца разлічвацца за кошт бюджэтных сродкаў. На думку Аляксандра Якабсона, такое марнатраўства кладзецца на плечы простых людзей. А гэта недапушчальна.

Без дбайнага маніторынгу вырашыць праблемы ЖКГ немагчыма. Гэта разумеюць і працаўнікі вытворчасцяў, таму на сустрэчы з Аляксандрам Якабсонам разам са скаргамі агучвалі і выйсце з сітуацыі. Усе гэтыя недахопы ў маштабах усёй краіны вывучаць спецыялісты групы. І ўжо 31 мая яны павінны будуць адчытацца Кіраўніку дзяржавы аб выніках, а таксама прапанаваць свае рашэнні па кожнай праблеме.