Мадэрнізацыя Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода працягваецца

16 августа 2020
Мадэрнізацыя Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Працягваецца рэалізацыя найбуйнейшага ў гісторыі праекта - будаўніцтва комплексу гідракрэкінгу. Амбіцыйныя інвестпраекты падымаюць на новы ўзровень якасць нафтапрадуктаў, павялічваецца асартымент, аб'ём выпуску і глыбіня перапрацоўкі сыравіны. Пры гэтым з новымі тэхналогіямі - на больш высокім узроўні экалагічнасць прадпрыемства. Акрамя таго, увод новых аб'ектаў дазваляе ствараць і дадатковыя працоўныя месцы. Пра новыя гарызонты беларускай нафтаперапрацоўкі - рэпартаж Ганны Кавалёвай.

Сёння тут зусім інакш. У калектыве МНПЗ - больш за 5 тысяч чалавек. Практычна ўсе працэсы аўтаматызаваны. Кіраванне вядзецца дыстанцыйна за кампьютарам. Дарэчы, першы крок да сучасных тэхналогій тут зрабілі з прыходам 2000-х. Тады пабудавалі і запусцілі ўстаноўку каталітычнага крэкінгу. Такіх ва ўсім свеце толькі тры. 

Зараз МНПЗ сканцэнтраваў сілы на самым маштабным інвестпраекце - будаўніцтве комплексу гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў. Ён стане найбуйнейшым ва Усходняй Еўропе. Гэта дазволіць павялічыць глыбіню перапрацоўкі да 90 %, а выхад светлых прадуктаў да – 70 %. Будпляцоўка  35 гектараў. Працуюць на ёй паўтары тысячы спецыялістаў. 

Плануецца, што на новай вытворчасці будуць працаваць амаль 300 чалавек. Зараз яны ў Балгарыі - знаёмяцца з тэхналогіяй і асвойваюць абсталяванне. Тым часам мадэрнізацыя набірае абароты. Яе курс не толькі на павелічэнне аб'ёмаў выпуску, але і на павышэнне якасці прадукцыі. Дарэчы, яе кантролем займаюцца 140 спецыялістаў у лабараторыях завода. Правяраюць кожную партыю бензіну і дызпаліва. У іх памочніках – таксама сучасныя тэхналогіі.

 «За 45 гадоў існавання Мазырскі НПЗ перапрацаваў амаль 460 мільёнаў тон нафты. І калi спачатку выпускаў толькі 7 відаў прадукцыі, то зараз амаль у 6 разоў больш».

Сёння гэта высокатэхналагічнае прадпрыемства еўрапейскага ўзроўню. А праграма яго развіцця - гэта маршрут да зялёнай прамысловаці, павелічэння аб'ёмаў выпуску, паглыбленне перапрацоўкі нафты і пераход да сусветных стандартаў якасці.