Місія МАГАТЭ завяршыла інспекцыю БелАЭС. Тэхнічных прэтэнзій да станцыі няма

4 марта 2020
Гарачая абкатка абсталявання на першым блоку БелАЭС павінна завяршыцца да канца сакавіка. Аб гэтым сёння заявіў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк. Затым па тэхналагічных рэгламентах правядуць рэвізію ўсяго абсталявання і толькі пасля гэтага правядуць фізічны пуск першага блока станцыі. Да гэтага часу на пляцоўку БелАЭС даставяць ядзернае паліва. Пры эксплуатацыі станцыі  супрацоўніцтва з Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі ўзмоцняць.

Сёння місія МАГАТЭ завяршыла інспекцыю БелАЭС. Тэхнічных прэтэнзій да станцыі няма. Інспекцыя выдала сем агульных рэкамендацый, а таксама адзначыла пяць станоўчых вопытаў, якія маглі б выкарыстаць іншыя краіны. Канчатковыя вынікі місіі апублікуюць у свабодным доступе.