Мінскі аўтазавод адзначае 75-годдзе

8 августа 2019

Равеснік вызвалення Беларусі, разам з будаўніцтвам якога развівалася ўся сталіца. Мінскі аўтазавод адзначае  75-годдзе. Асноўныя ўрачыстасці пройдуць заўтра на плошчы ля Палаца культуры МАЗ. На выставе тэхнікі адбудзецца прэзентацыя пасажырскага аўтобуса новага пакалення. Тут жа збяруцца і ветэраны аўтаспорту на сваіх грузавіках. Адным з самых відовішчных  момантаў святкавання юбілею стане выступленне  асілка Дзмітрыя Белайца. Каля цэнтральнай прахадной аўтазавода  у 14:00 ён плануе ўсталяваць новы сусветны рэкорд у сілавым экстрыме.