Мінск і Ташкент зацвердзяць дарожную карту гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

2 ноября 2017

Падрыхтоўка дакумента - на фінальнай стадыі. Аб гэтым сёння ва Узбекістане гаварылі на сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова з прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым. Бакі пацвердзілі курс на прамысловую кааперацыю і пашырэнне двухбаковых сувязяў. Абмеркавалі ўсе працуючыя праекты ў прамысловасці: ва Узбекістане адкрыта прадстаўніцтва "Амкадора", створана вытворчасць трактароў. Таксама сёння на сустрэчы абмеркавалі падрыхтоўку да візіту Прэзідэнта Беларусі ва Узбекістан. Беларускі прэм'ер правёў перамовы і са сваім калегам з Кыргызстана. Сапар Ісакаў прапанаваў Беларусі ўзаемадзеянне па праграме лічбавай трансфармацыі. Яе рэалізацыя ў краіне - зараз у актыўнай стадыі.