Мінск і Масква працягнуць перамовы наконт формулы цаны на расійскі газ у канцы сакавіка

23 февраля 2018

Пра гэта сёння заявіў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на выніковай калегіі Мінпрама ў Барысаве.

Цэны вызначаныя да 2020 года. Далей партнёрам трэба дамовіцца аб паступовым збліжэнні кошту паліва, каб да 2025 выйсці на стварэнне агульнага рынку газу. Ён забяспечыць адзіныя цэны для спажыўцоў Беларусі і Расіі і тым самым роўныя ўмовы канкурэнцыі на адзіным еўразійскім рынку. Таксама віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што асаблівая ўвага ўрада сёлета - да новага завода "БелДжы". Вытворчасць працуе стабільна. І зараз аўтапраму важна знайсці свайго пакупніка.

Мінск і Масква вернуцца да абмеркавання інтэграцыйных праектаў. Беларусь прапанавала чатыры ініцыятывы: па лініі машынабудавання, электронікі і касмічных тэхналогій.