Мінск павінен паказаць прыклад у фарміраванні адносін паміж бізнесам і ўладай

22 января 2018

Акцэнт на новых працоўных месцах з улікам лічбавай трансфармацыі эканомікі, а таксама прыцягненні інвестыцый, у тым ліку інтэлектуальных. Пра гэта сёння заявілі ў ратушы, дзе адбылася сустрэча мэра Андрэя Шорца з прадстаўнікамі сталічнага бізнесу. Як адзначылі яе ўдзельнікі, роля прадпрымальніцтва ў эканоміцы сталіцы вялікая - гэта 38 % падатковых адлічэнняў у бюджэт горада. Пры гэтым лічба расце. Сам жа Андрэй Шорац стаў ганаровым членам Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і работадаўцаў. Гэтай структуры споўнілася 20 гадоў.

Адзначым, у лютым у сталіцы пройдзе тыдзень прадпрымальніцтва. Сярод мерапрыемстваў - круглыя сталы з міжнароднымі экспертамі, майстар-класы бізнесменаў у сталічных школах і ВНУ.