Міністэрства энергетыкі працягвае мадэрнізацыю галіны

6 февраля 2014

На прыкладзе магілёўскіх цеплаэлектрацэнтраляў спецыялісты паказалі, куды ўкладваюцца сродкі, і які эканамічны эфект даюць гэтыя капіталаўкладанні. Напрыклад, рэканструкцыю магілёўскай ЦЭЦ-3 называюць няйнакш як крокам на шляху да энерганезалежнасці. Новае абсталяванне дазваляе выпрацоўваць да 19 мегават электраэнергіі за год. Усяго, паводле падлікаў спецыялістаў, увод у строй і выхад на праектную магутнасць сёлета новых генерыруючых магутнасцяў толькі на 2 цеплаэлектрацэнтралях у Магілёве дазволяць эканоміць больш за 3 мільёны долараў штогод.


У планах Магілёўэнерга рэканструкцыя ЦЭЦ-1, а таксама ўстаноўка 2 утылізацыйных турбін на Магілёўскай і Бабруйскай цеплаэлектрацэнтралях. Спецыялісты падлічылі, што новыя праекты павінны акупіцца ўжо праз 5-6 гадоў.