Прэзідэнт даручыў спрыяць продажам беларускай касметыкі

27 сентября 2019

Спрыяць продажам  беларускай касметыкі - такое даручэнне даў Кіраўнік дзяржавы падчас  наведвання прадпрыемства "Вітэкс". Тут створаны поўны цыкл вытворчасці - ад распрацоўкі рэцэптуры да рэалізацыі прадукцыі. Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў працу кампаніі. Сярэдняя зарплата на асноўным прадпрыемстве перавышае  1 900 рублёў. Усяго  працаўладкаваны  каля тысячы чалавек. І кампанія працягвае пашырацца. Больш  за палову прадукцыі ідзе на экспарт. Разам з тым Прэзідэнт звярнуў увагу - вельмі важна не забываць і  пра ўнутраны рынак. І асабіста паабяцаў перайсці на беларускую касметыку. 

"Вітэкс" - гэта шматпрофільнае прадпрыемства. На балансе  некалі стратная сельская гаспадарка. За 15 гадоў яе здолелі вывесці ў лідары па краіне. Зараз кампанія выйшла на рынак з новай прадукцыяй - прапанавала беларусам натуральныя сокі і яблычныя чыпсы.