Міністэрства эканомікі распрацавала праект указа аб укараненні ў Беларусі іпатэкі

20 февраля 2019

Гэты механізм можа запрацаваць ужо праз два гады. Ва ўрадзе абмяркоўваліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця за мінулы год і ацэнка першага квартала 2019-га. Пакуль новы дакумент назваць канчатковым варыянтам складана.

У студзені ВУП вырас на 0,7 %. Прагноз на год - 4 %. Стаўкі робяць на экспарт, інвестыцыі і IT-сектар.