Міхаіл Мясніковіч і Андрэй Данка абмеркавалі двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Славакіі

3 июня 2019

Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Славакіі, узаемадзеянне на міжнародных пляцоўках і новыя магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў сталі галоўнымі тэмамі на сустрэчы старшыні Нацыянальнага савета гэтай краіны Андрэя Данкі са спікерам Верхняй палаты беларускага парламента  Міхаілам Мясніковічам. Толькі за мінулы год тавараабарот паміж краінамі перавысіў адзнаку 200 мільёнаў долараў, станоўчая дынаміка назіраецца і сёлета. 

Міхаіл Мясніковіч, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі: "І, безумоўна, нас цікавілі пытанні, звязаныя з мясцовым самакіраваннем. Зараз у выкананні даручэнне Кіраўніка дзяржавы. Мы працуем у гэтай сферы. І як правільна зрабіць размеркаванне паўнамоцтваў паміж цэнтрам і рэгіёнамі, тут вопыт Славакіі - ён проста бясцэнны для нас".

Раней Андрэй Данка правёў перамовы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам. Беларусь прапанавала Славакіі актывізаваць супрацоўніцтва ў Вышаградскай групе. У яе састаў уваходзіць чатыры дзяржавы: Польшча, Чэхія, Венгрыя і Славакія.