МАЗы паедуць в Афрыку, а БелАЗы - у краіны Лацінскай Амерыкі

8 сентября 2018

Аўтобус-недарожнік для Афрыкі і новыя самазвалы для Казахстана. Беларускія машынабудаўнікі прэзентуюць арыгінальныя мадэлі тэхнікі і раскручваюць экспартны глобус у новых напрамках. Пастаўкі МАЗа на Чорны кантынент вырастуць на 15 %, а БелАЗ скіраваны на рынак краін Лацінскай Амерыкі. Дзе яшчэ высока каціруюцца машыны з пазнакай "зроблена ў Беларусі"? Пра дасягненні і перспектывы нашых заводаў-гігантаў - Аляксей Кандраценка.

Шматвектарнасць экспарту - адзін з прыярытэтаў беларускіх машынабудаўнікоў, дзе краіны Афрыкі займаюць асаблівае месца. Рынак вялікі, але і канкурэнцыя тут высокая. Зрэшты, Мінскі аўтазавод ведае, што і каму прапанаваць - на Чорным кантыненце стабільны попыт на грузавікі і аўтобусы. З пачатку года туды экспартавана 105 машын.

Перспектыўнай машынай для экспарту стане і ноу-хау беларуска-кітайскага прадпрыемства "Зумліён-МАЗ". Гэта найбуйнейшы ў краіне аўтакран грузападымальнасцю 60 тон. Такі гігант зможа перанесці па паветры танк або адразу пяць самазвалаў.

Ноу-хау і пошук новых дзелавых партнёраў. Гэты трэнд сёння з асаблівым настроем развівае і Беларускі аўтазавод. БелАЗу - 70. Сярод прэм'ер года - кар'ерны самазвал на 290 тон і беспілотная тэхніка. Актуальныя кантракты падпісаныя з прамыслоўцамі з Лацінскай Амерыкі і Сярэдняй Азіі.

З пачатку года холдынг "БелАЗ" экспартаваў ўжо больш за 800 машын у 27 краін свету. Адзін са стратэгічных напрамкаў - Расія і краіны СНД.

Увесь верасень пройдзе пад знакам беларускіх машынабудаўнікоў. Апошні тыдзень месяца - іх прафесійнае свята. Спецыялісты гэтай галіны эканомікі з усёй краіны збяруцца ў Жодзіне 28 і 29 верасня. Нагода, вядома, павіншаваць юбіляра - БелАЗ. І для гэтага кожнаму будзе што падарыць і паказаць.