Масавае жніво працягваецца ў Беларусі. Агульны каравай зараз важыць больш за паўмільёна тон

23 июля 2020
62 тысячы з іх - ад Мінскай вобласці. У цэнтральным рэгіёне ўбралі каля трох працэнтаў плошчаў. Па агульным намалоце лідзіруе Клецкі раён - гэта больш як 16 тысяч тон, затым ідуць Нясвіжскі і Салігорскі. А вось па ўраджайнасці ўзначаліў рэйтынг Дзяржынскі раён. Збожжавыя там даюць па 73 цэнтнеры з гектара. У тройцы таксама Мінскі і Нясвіжскі. Дарэчы, зараз у Мінскай вобласці тры экіпажы-тысячнікі. Два з іх - з гаспадаркі "Кухчыцы" - гэта ў Клецкім раёне. Таксама тысячны рубеж пераадолелі ў Салігорскім.