МАГАТЭ прадоўжыць аказваць садзейнічанне Беларусі ў будаўніцтве АЭС

18 сентября 2017

Пра гэта заявіў генеральны дырэктар міжнароднага агенцтва Юкія Амана.

На палях 61-й сесіі Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ ён правёў сустрэчы з намеснікам міністра энергетыкі нашай краіны Міхаілам Міхадзюком і паслом Беларусі ў Аўстрыі, пастаянным прадстаўніком пры міжнародных арганізацыях у Вене Аленай Купчыной. Амана быў каротка праінфармаваны пра ход будаўніцтва АЭС і атрымаў запрашэнне наведаць Беларусь з візітам. Раней сёння Амана быў перавыбраны на пасаду гендырэктара МАГАТЭ. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Юкія Амана з прызначэннем на наступны тэрмін. "Упэўнены, што Ваш багаты прафесійны і жыццёвы вопыт будзе і далей спрыяць паспяховаму выкананню МАГАТЭ ганаровай місіі па садзейнічанні глабальным намаганням у сферы мірных ядзерных тэхналогій, нераспаўсюджанні ядзернай зброі, бяспецы і ўстойлівым развіцці", - гаворыцца ў віншаванні.