М. Мясніковіч: Эканоміцы нашай краіны варта ісці па шляху развіцця біятэхналогій

19 октября 2016

Эканоміцы нашай краіны варта ісці па шляху развіцця біятэхналогій. Такую думку выказаў Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на адкрыцці навукова-даследчага цэнтра фармацэўтычнага прадпрыемства ў Бешанковічах. Саму вытворчасць прэпаратаў для лячэння анкалогіі і іншых сур'ёзных захворванняў запусцяць у наступным годзе. Інвестпраект рэалізуецца пры падтрымцы кампаній-партнёраў Беларусі, Індыі, Славакіі і Літвы.

Міхаіл Мясніковіч, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі: 

"Гэтае прадпрыемства даволі сур'ёзна інтэграванае з навукай. Будуць новыя магутнасці, з'явяцца новыя прэпараты. У першую чаргу - з лінейкі імпартазамяшчэння. Фармацэўтычная прамысловасць - гэта тое, што трэба для эканомікі. Матэрыялаёмістасць - невысокая, энергаёмістасць - невысокая. А вось дабаўленая вартасць - высокая за кошт інтэлектуальнага ўкладання".

Таксама Міхаіл Мясніковіч азнаёміўся з ходам мадэрнізацыі і рэканструкцыі Віцебскага мехкамбіната. Плануецца, што абноўлены комплекс ізноў запрацуе у 2017-м.