Лукашэнка пра супрацоўніцтва з Іранам: Самае галоўнае для нас - навучыцца працаваць аператыўна

17 октября 2023

Эканамічнае супрацоўніцтва, сумесныя намаганні ў супрацьстаянні санкцыям і галоўнае  - рэалізацыя ўсіх дамоўленасцей у строга агавораныя тэрміны. Гэтыя тэмы сталі ключавымі падчас перамоў кіраўніка беларускай дзяржавы з першым віцэ-прэзідэнтам Ірана. Гэтыя кантакты - развіццё дыялогу і ўмацаванне партнёрства па слядах нядаўняга візіту беларускага Прэзідэнта ў Іран. Тады ўзгаднілі ўсе пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, падпісалі нямала дамоў і мемарандумаў аб намерах. Мінск і Тэгеран, нягледзячы на несправядлівыя і процізаконныя санкцыі, вывелі супрацоўніцтва на новы этап. Важна зараз не змяншаць тэмп, рэалізоўваць усе дасягнутыя пагадненні як мага хутчэй, пазбягаючы бюракратычнай цяганіны.

Ілона Красуцкая працягне тэму супрацоўніцтва Беларусі і Ірана (відэа).