Лукашэнка на нарадзе аб стварэнні партовых магутнасцяў: Трэба канчаткова вызначыцца

18 июля 2023

Эфектыўнасць калійнага экспарту ва ўмовах несправядлівага санкцыйнага націску. Сёння ў Прэзідэнта абмяркоўвалі пытанне стварэння партовых магутнасцяў для перавалкі нашых грузаў. Галоўнае даручэнне - выйсці на аптымальныя варыянты, якія дазволяць мінімізаваць кошт лагістыкі. Тут трэба канчаткова вызначацца. І ў найбліжэйшы час урад зробіць свае прапановы па арганізацыі партовай інфраструктуры для беларускіх тавараў, у асноўным - удабрэнняў.

Трэба сказаць, што канкурэнты не дрэмлюць. Але, нягледзячы на санкцыйныя падножкі, калійны экспарт ідзе - для многіх краін свету Беларусь была і застаецца важным пастаўшчыком удабрэнняў. Наталля Брэвус працягне.