Леанід Заяц: Прыёмка БНБК запланаваная на 8 чэрвеня

30 мая 2022
Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя пачне працаваць на поўную магутнасць з 1 ліпеня. Як распавёў у "Галоўным эфіры" віцэ-прэм'ер Леанід Заяц, прыёмка прадпрыемства запланаваная на 8 чэрвеня. Са 100-працэнтным запускам пачнецца вытворчасць камбікармоў, прэміксаў і амінакіслот. Будуць цалкам закрытыя патрэбнасці ўнутранага рынку і пойдуць продажы на знешнія. 

І нагадаем, лепшыя дасягненні айчыннага АПК пакажуць на штогадовай выставе "Белагра". Адкрыццё 7 чэрвеня ў індустрыяльным парку "Вялікі камень".