Кантроль за ростам цэн у Беларусі застаецца строгім

22 июля 2015

Эксперты Міністэрства гандлю сітуацыю на спажывецкім рынку назвалі стабільнай. Штомесячная інфляцыя не перавышала аднаго працэнта. З пачатку года цэны на рэгуляваныя групы тавараў у Беларусі не павышаліся. Акрамя таго, Мінгандаль склаў рэкамендацыі па дапушчальных памерах гандлёвых надбавак на тавары, у дачыненні якіх заканадаўчае рэгуляванне не выкарыстоўваецца.

Для стрымлівання росту цэн Міністэрства гандлю працягне кантроль над прытрымліваннем закону аб цэнаўтварэнні. Пры неабходнасці можа карэкціравацца ўзровень максімальных гандлёвых надбавак для сацыяльна значных тавараў. Гэта датычыцца гандлёвых аб'ектаў усіх форм уласнасці.