Камітэт дзяржкантролю Беларусі і Падліковая палата Расіі маюць намер удасканаліць аўдытпраграмы Саюзнай дзяржавы

30 октября 2019

У тым ліку пра гэта ішла размова сёння на сумесным пасяджэнні калегіі ведамстваў, якое прайшло ў Мінску. У будучыні ў працы тандэма плануецца пашыраць выкарыстанне лічбавых тэхналогій. Таксама рэвізоры абмеркавалі эфектыўнасць выканання бюджэту Саюзнай дзяржавы за мінулы год. Парушэнні ў гэтым кірунку былі выяўлены, але ўсе яны ў асноўным насілі тэхнічны характар і не паўплывалі на фінансавы складальнік бюджэту. 

Аляксей Кудрын, кіраўнік Падліковай палаты Расіі: "У рамках новай стратэгіі Падліковай палаты Расіі мы больш будзем надаваць увагі прапановам па ўдасканаленні дзяржкіравання, каб атрымліваць эфектыўнасць з аднаго боку, а з другога боку,  прадухіляць парушэнні, каб далей іх станавілася менш".