Кобрынская птушкафабрыка - прыклад разумнай рэалізацыі антыкрызіснага плана

4 января 2017

Працэдуры банкруцтва і санацыі - механізмы хваравітыя, але часта гэта адзіна магчымыя спосабы рэабілітацыі або нават рэанімацыі для стратных прадпрыемстваў. Прыклад разумнай  рэалізацыі антыкрызіснага плана - Кобрынская птушкафабрыка. Дарэчы, найстарэйшая ў краіне. Два гады таму сітуацыя тут здавалася бязвыхаднай. Суд узбудзіў справу аб эканамічным банкруцтве. Банкі і крэдыторы патрабавалі вяртання даўгоў. Без працы рызыкавалі застацца каля 400 чалавек. Для невялікага Кобрына лічба проста вялізная. Зараз сітуацыя змянілася кардынальна. Зарплаты тут выраслі ў сярэднім у тры разы. 60% прадукцыі ідзе на экспарт. І ўсё гэта за два гады. Расказвае  Ксенія Лебедзева.

Гэты птушнік пачаў функцыянаваць у красавіку 2016 года. Сёння тут 55 тысяч курэй нямецкай пароды. Кожная дае ў сярэднім 27 яек. А гэта 9 мільярдаў дадатковага прыбытку.

Ферма стала восьмай. На папярэдніх сямі жывуць па 50 тысяч птушак. На кожнай працуюць па дзве птушніцы і адным слесары. Алена на фабрыцы ўжо больш за 30 гадоў. Яшчэ два гады таму рыхтавалася шукаць новае месца. Грошай на далейшае існаванне ў прадпрыемства не было. Як і на аплату працы супрацоўнікаў - ледзьве на мінімальную хапала. Апошнім часам усё стабільна.

Тут птушніцы глядзяць за гадаванцамі -  кормяць, пояць і збіраюць яйка. Сказаць ласкавае слова, гавораць, трэба абавязкова - нясуцца лепш. А ад гэтага залежыць не толькі зарплата "нянек", але і  даход усяго прадпрыемства.

Зараз ёсць нават вусныя распараджэнні для эканамістаў і бухгалтараў, каб у работнікаў, якія не занятыя на асноўнай вытворчасці, зарплата не была вышэйшай, чым у птушніц - яны даюць зарплату ўсёй фабрыцы. Дапамагае і новае абсталяванне - працаваць лягчэй, а якасць яйка вышэйая. Пры гэтым няма паломак, а значыць і прастояў. У выніку прадукцыйнасць вышэйшая.

Каб вывесці фабрыку на прыбытковую працу, тут пачалі змагацца выдаткамі. Строгі адбор курэй-нясушак. Зерневыя вырошчваюць самі.

Наяўнасць свайго кормацэха  робіць кармы таннейшымі ў два разы. А значыць і прадукт на прылаўках магазінаў будзе таннейшы.

Ацаніўшы новыя падыходы, крэдыторы пагадзіліся на адтэрміноўку даўгоў, бо прыбытковае прадпрыемства пагасіць іх ужо з добрымі  працэнтамі.

Кобрынская птушкафабрыка - яркі прыклад своечасовага аздараўлення арганізацыі, якую ініцыіраваў раённы выканкам. Напэўна, менавіта гэта і дапамагло выратаваць прадпрыемства ад заўчаснай гібелі і захаваць у невялікім Кобрыне амаль 400 рабочых месцаў.

 Асаблівасць галіны - сезоннасць. У асноўным яйка купляюць  з восені да сярэдзіны вясны. На думку кіраўніка, гэта  нармальная з'ява. Задача толькі адна - каб за сезон, калі ідзе павышанае спажыванне яйка, спрацаваць так, каб летам не сысці ў мінус.