Гаспадаркі паўднёвых раёнаў завяршаюць жніво. У іх ліку - хлебаробы з Нясвіжа

7 августа 2020
Хуткай і плённай працы сёлета спрыяла надвор'е. Дзе самыя ўраджайныя месцы, ведае Аляксандра Кавеліч. За маёй спінай - самыя ўраджайныя палі Мінскай вобласці. Штогод аграрыі Нясвіжскага раёна сярод лідараў жніва. Дарэчы, зараз тут падводзяць вынікі хлебнага сезона. Праца камбайнераў амаль што завершана. 

Гэта фінальныя гектары на пшанічных палях. Свой план на гэты аграсезон у "Гарадзеі" выканалі роўна за два тыдні. Плённай працы спрыяла не толькі надвор'е, але і дух спаборніцтва. Лепшыя хлебаробы гаспадаркі атрымліваюць заслужаныя ўзнагароды. Георгій Ліхута - нязменна сярод пераможцаў такога турніру. Вопытны механізатар ужо 31 год за рулём камбайна.  Як вынік - адны з самых высокіх паказчыкаў у вобласці. Ураджайнасць збожжа ў Нясвіжскім раёне расце з кожным годам. 

У раёне засталося ўбраць менш за 20 працэнтаў плошчаў. Ужо заўтра частка тэхнікі адправіцца на дапамогу калегам у Смалявіцкі раён. Там пакуль апрацавана крыху больш за траціну тэрыторый. 

Усяго ж у Мінскай вобласці ўжо намалацілі звыш мільёна тон збожжа. Гэта прыкладна адна чацвёртая ад агульнага каравая. Тым часам ён працягвае расці. У аграрыяў яшчэ застаецца час, каб зрабіць важкі ўклад у агульную хлебную справу.