Кемераўская вобласць уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых расійскіх гандлёвых партнёраў Беларусі

9 апреля 2023

Кузбас - найбуйнейшы ў Расіі вуглездабыўны рэгіён. Больш за палову ўсяго расійскага вугля пастаўляецца менавіта з Кемераўскай вобласці. У тым ліку сыравіна ідзе і на беларускі рынак.

Супрацоўніцтва з гэтым рэгіёнам у нас завязалася напрыканцы 90-х. З тых часоў вугальныя разрэзы здабывальных кампаній у Кузбасе сталі, мабыць, асноўнымі пакупнікамі БелАЗаў і запчастак да іх.

Кемераўская вобласць уваходзіць у дзясятку нашых найбуйнейшых гандлёвых партнёраў у Расіі. Тавараабарот паказвае стабільны рост. З'яўляюцца новыя нішы  для двухбаковага супрацоўніцтва, часам самыя незвычайныя. Напрыклад, у Кузбасе з радасцю купляюць крапіву з Беларусі.

Вераніка Бута раскажа, чым яшчэ можа здзівіць гэты рэгіён. Наш рэпартаж з Кемерава.