"Кастрычнiцкi форум" завяршыў сваю работу ў Мінску

1 ноября 2019
Магчымасці для беларускага экспарту сёння ў фокусе ўвагі і ўдзельнікаў "Кастрычніцкага форуму". Ён завяршыў сваю работу ў Мінску. Пра попыт і прапанаванні ў сусветным гандлі гаварылі на тэматычнай панэлі "Пояс, шлях, Расія і новыя магчымасці для беларускага экспарту". Тут важна ўлічваць і спецыфіку рынкаў, і мяняцца пад зменлівыя патрэбнасці. 

Наконт сваёй ролі ў адстойванні нацыянальных інтарэсаў за мяжой і фактараў росту экспарту Кіраўнік дзяржавы выказаўся літаральна на днях. Задача Прэзідэнта - наладзіць кантакт на самым высокім узроўні, а ўсе астатнія ведамствы (урад, МЗС і профільныя структуры)  павінны падцягвацца і па слядах перамоў актыўна папулярызаваць нашы тавары.

Якія  фактары  стрымліваюць  сёння і на што трэба зважаць, каб не страчваць сваіх пазіцый у знешніх продажах? У тэме разбіралася наш карэспандэнт Святлана Лук’янюк.

Экспарт як пункт  росту

У пошуку пунктаў росту для беларускай эканомікі экспарт заўсёды займаў  лідзіруючыя пазіцыі. Наша эканоміка адкрытая, інтарэсы ёсць і на Захадзе, і на Усходзе. Новыя рынкі збыту - гэта задачы, якія вырашаюць і гіганты машынабудавання, і прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Так, у нашых пакупнікоў ёсць добрае ўспрыманне тавараў пад маркай "Зроблена ў Беларусі", але яго пастаянна трэба падмацоўваць якасцю і быць канкурэнтаздольным на рынку.

Попыт і прапанаванні сусветнага рынку

Тут ужо на адладжаных схемах не прасунуцца. Патрэбныя новыя, бо знешнія продажы для нас важныя.  Сусветны экспарт  складае да 30 %,  у Беларусі ўдвая больш:  60+. Пры тым, што глабальны рынак перанасычаны таварам. Пакупнікоў менш, чым вытворцаў. 

Развіццё канкурэнцыі

Прадпрыемства-экспарцёры - гэта і буйная дзяржіндустрыя, і прыватны бізнес. Каб захоўваць свае пазіцыі на знешніх рынках, трымаць свае нішы,  патрэбныя новыя прадукты. І тут размова  ідзе аб павелічэнні прадукцыйнасці працы і  таварах з высокай дабаўленай вартасцю.
Свае карэктывы ўносіць і 4-я прамысловая рэвалюцыя. Маржынальнасць інавацыйных прадуктаў сёння перавышае ў разы маржынальнасць  сыравінных прадуктаў. Лічбавыя тэхналогіі ва ўсіх сферах - гэта гарантыя запатрабаванасці. На ранейшым патэнцыяле, багажы яшчэ з савецкіх пор, у сучасны рынак не ўпісацца. 

У ланцужку вытворчасці прадукцыі ўсё большая  роля адводзіцца менавіта дзелавым паслугам: рэкламе, дызайну, маркетынгу, транспартным, фінансавым і страхавым. Як прыклад, на форуме прыводзяць  аўто, у вытворчасці якога гэтых самых паслуг не меней за траціну. 

Гэтае кіраўніцтва да дзеяння для топ-менеджараў нашых прадпрыемстваў. Бо лічбы па экспарце сёлета пакуль не дацягваюць да леташніх. Па жніўні каля 97 %. Негатыўна адбіўся фактар бруднай нафты. Але і па таварах прыраслі меней, чым на  працэнт. 

Агульная справа

Аб неабходнасці больш агрэсіўна прасоўваць беларускі тавар гаварыў на тыдні і Прэзідэнт, адказваючы на пытанні журналістаў.

Дыверсіфікаванне экспарту

Эканамісты лічаць, што ў прасоўванні нашых тавараў важная дыверсіфікаванне рынкаў збыту. Каб не залежаць ад аднаго пакупніка. Але пры гэтым прынятая формула 30-30-30, дзе роўныя долі продажаў у краіны ЕАЭС, Еўрапейскі саюз і далёкая дуга павінна ўлічваць попыт на той або іншы тавар.

Новыя рынкі для "БелДжы"

Вытворчасць рухавікоў Еўра-6 як раз з прыцэлам на заўтрашні дзень і рэальныя рынкі продажаў. У "Вялікім камені" плануюць пабудаваць завод з поўным тэхналагічным цыклам. Маторы для нашага "БелДжы" і на еўрапейскі рынак. Самі аўто гатовы прапаноўваць усяму рынку ЕАЭС, Сербіі, Польшчы, Літве. 

Фінансавая падтрымка экспарцёраў

Беларусь павялічыла падтрымку экспарцёраў  у асобе  Банка развіцця. Яна дапамагае прадаваць  беларускія машыны. Набіраюць папулярнасць будаўнічыя паслугі, асабліва ў расійскіх рэгіёнах. Аб'ём фінансавання ўжо перавысіў 600 мільёнаў рублёў у эквіваленце. 

Пункты росту

Асаблівыя надзеі ў павелічэнні экспарту і тавараў і паслуг Беларусь звязвае  з ініцыятывай "Пояс і Шлях". Індустрыяльны парк як кластар інавацыйнай прадукцыі і транзітныя магчымасці з лагістычным хабам у Беларусі. Плюс - прыбытковая работа  рэзідэнтаў ПВТ, дзе ўсё больш прадуктовых кампаній. А экспарт за паўгода амаль мільярд долараў. Па годзе плануюць гэтую лічбу падвоіць.