Каравай-2020 важыць 2 мільёны 767 тысяч тон. Аграрыі асвоілі амаль 33 % плошчаў

1 августа 2020
У палях працягваецца актыўнае жніво. Каравай-2020 ужо важыць 2 мільёны 767 тысяч тон. Аграрыі асвоілі амаль 33 % плошчаў. Паўмільённую мяжу па намалоце перасягнулі Мінская і Гродзенская вобласці, Брэсцкая  набліжаецца да мільённай адзнакі. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне - 38,4 цэнтнера з гектара.