Як утрымаць экспартныя пазіцыі па мясе і малаку - прэм'ер з рабочай паездкай у Брэсцкай вобласці

7 июля 2023

Мяса-малочная галіна Беларусі не першы год паказвае рост аб'ёмаў вытворчасці, продажаў і выручкі.

Пра гэта сёння гаварылі ў Брэсце падчас рабочай паездкі прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі ў рэгіён. Нямала зроблена для абнаўлення абсталявання на прадпрыемствах, але і зараз праводзіцца рэканструкцыя цэхаў, укараняюцца новыя лініі і новыя віды прадукцыі. Асаблівая ўвага развіццю ўласных сыравінных зон. Менавіта такая тактыка ў брэсцкіх прадпрыемстваў. У гэтым упэўнілася  Святлана Лук'янюк.