З-за анамальнай спякоты стаўка зроблена на кукурузу

26 августа 2015

Пытанне нарыхтоўкі якасных кармоў у Беларусі сёлета стаіць асабліва востра. З-за анамальнай спякоты стаўка зроблена на кукурузу. Зараз уборка гэтай культуры ідзе на сілас. Ці зможа кукуруза дапамагчы беларускім аграрыям, як якасць кармоў уплывае на вытворчасці мяса і малака ў рэпартажы Аляксея Немава.

Кукуруза сёлета для Гомельскай вобласці стала культурай стратэгічнай. Рэгіён моцна пацярпеў ад засухі. Таму аграрыі робяць стаўку на кукурузу, як на асноўны кампанент для кармоў.

На прадпрыемстве ўвага надаецца не толькі нарыхтоўцы, але і захаванню кармоў. За захаваннем аптымальнай вільготнасці, герметычнасці і бесперапыннага ўшчыльнення пастаянна сочаць спецыялісты. Ад іх працы напрамую залежыць не проста якасць кармоў, але і будучы прыбытак.

Штодня ў гэтыя сянажныя траншэі для кансервацыі паступае да 1000 тон сіласу. Спецыяльныя тэхналогіі ўтрамбоўкі і дабаўкі дазваляюць не толькі захаваць корм, але і зрабіць больш пажыўным.

Ужо ў найбліжэйшыя дні аграрыі пачнуць убіраць кукурузу і на зерне. Гэта дапаможа папоўніць страты зерня, якія ўзніклі ў рэгіёне з-за анамальнай спякоты.

Частка кукурузы новага ўраджаю пойдзе яшчэ і на насенне. На мясцовы кукурузна-калібравальны завод прадпрыемствы рэгіёна плануюць паставіць каля 4 тысяч тон сыравіны. Яшчэ 8 тысяч тон на заводзе чакаюць з іншых абласцей краіны.

Мікалай Рубаха, дырэктар эксперыментальнай базы "Крынічнае": "Нашы гібрыды больш устойлівыя, адаптаваныя да мясцовых умоў, таму што вырашчаны ў тых кліматычных умовах, у якіх і далей вырабляюцца. Яны і таннейшыя атрымліваюцца да чатырох разоў у параўнанні з насеннем імпартнай селекцыі".

Спецыялісты гавораць, дзякуючы такім беларускім гібрыдам аграрыі змогуць практычна цалкам адмовіцца ад імпартных аналагаў. Гэта дазволіць не толькі сэканоміць, але і атрымліваць стабільныя ўраджаі.