Інвестыцыйныя праекты змогуць вывесці дрэваапрацоўчую галіну краіны на новы віток прыбытковасці

6 ноября 2013
Рэалізацыя інвестыцыйных праектаў усяго праз год можа вывесці дрэваапрацоўчую галіну краіны на новы віток прыбытковасці і развіцця. Такую думку сёння падчас наведвання Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці выказаў старшыня Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Якабсон. Аднак магчымай такая перспектыва можа стаць толькі пасля актуальнай мадэрнізацыі прадпрыемстваў. Адзін з прыкладаў - мэблевая вытворчасць у Мастах. Кошт праекта парадку 160 мільёнаў еўра. Мадэрнізаваная вытворчасць нацэлена на выпуск прадукцыі як для ўнутранага рынку Беларусі, так і на экспарт. Адзіная праблема рэалізацыі праекта - маруднае будаўніцтва з-за недахопу фінансавання. Зрэшты, гэта характэрна не толькі для мастоўскай фабрыкі.

Кіраўнік кантрольнага ведамства таксама адзначыў, што пры татальнай мадэрнізацыі вытворчасці не варта забываць пра рынкі збыту, на якія накіруецца тавар. І пакуль ёсць час, кампаніям варта выпрацаваць максімальна эфектыўную стратэгію ў тым, што датычыцца продажаў. Як на ўнутраным, так і на замежных рынках.