Інтэрв'ю з губернатарам Іркуцкай вобласці Сяргеем Леўчанкам

9 октября 2018

Беларускія прадпрыемствы і тавары, нацыянальныя традыцыі і нават беларуская вёска за 6 тысяч кіламетраў ад Сінявокай. Іркуцкая вобласць сёння - надзейны і перспектыўны партнёр.

Тавараабарот з расійскім рэгіёнам ужо трэці год паказвае дадатную дынаміку, адкрываюцца сумесныя вытворчасці, наладжваюцца двухбаковыя кантакты. Напярэдадні Форуму рэгіёнаў карэспандэнт Вікторыя Антоненкава пагутарыла з губернатарам Іркуцкай вобласці Сяргеем Леўчанкам. Ён распавёў, дзе яшчэ ёсць рэзервы ў беларуска-расійскім гандлёва-эканамічным партнёрстве (відэа).

Новы пакет пагадненняў абмяркуюць ужо заўтра на Форуме рэгіёнаў. А ў лістападзе дэлегацыя Іркуцкай вобласці на чале з Сяргеем Леўчанкам прыедзе ў Брэст на трэцяе пасяджэнне рабочай групы па міжрэгіянальным супрацоўніцтве.