Інтэрв'ю з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Францыі ў Беларусі Дзідзье Канесам

12 ноября 2017

Укараненне найноўшых тэхналогій, магчымасць развіцця бізнесу застаюцца тэмамі нумар адзін. Беларусь працягвае ствараць спрыяльныя ўмовы для прыходу фундатараў. Вось і на наступным тыдні ў Мінску чакаюць вялікую дэлегацыю французскіх кампаній з дзелавой місіяй, якую ўмоўна назвалі "Прамысловая Беларусь". З якімі прапановамі прыедуць бізнесмены Францыі? Як напоўніць праект "Усходняе партнёрства" канкрэтнымі праектамі? І што адбываецца з норавамі ў Еўропе? Гэтыя і іншыя пытанні мы задалі Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Францыі ў Беларусі Дзідзье Канесу (відэа).