Інавацыйныя распрацоўкі Беларусі і Расіі пакажуць у Мінску

21 июня 2017

Інавацыйныя распрацоўкі Беларусі і Расіі ў энергетыцы, машынабудаванні, сельскай гаспадарцы і іншых сферах сёння пакажуць у Мінску. У беларускай сталіцы другі раз адкрыецца міжнародная прамысловая выстава Expo Russia Belarus. Чакаецца ўдзел больш за 40 расійскіх кампаній. У рамках выставы будзе працаваць і вялікая пляцоўка для абмеркавання гандлёва-эканамічных адносін дзвюх краін - Другі мінскі бізнес-форум. Акрамя гэтага, запланаваныя круглыя сталы і кантактна-кааперацыйная біржа.