Дзяржзакупкі ў рамках пагаднення СГА. Як купляць танней звонку і абараніць уразлівыя сектары эканомікі

3 сентября 2018

Лепшыя сусветныя практыкі і падыходы па вядзенні дзяржзакупак у рамках пагаднення СГА абмяркоўваюць на семінары ў Мінску. Галоўныя задачы - купляць танней звонку і абараніць свае найбольш уразлівыя сектары эканомікі. Пры гэтым пашыраць і прасоўваць экспарцёраў у новыя рэгіёны. І тут важныя і падрыхтоўка нарматыўнай базы, і адаптацыя законаў з ЕАЭС з аднаго боку і СГА з другога.

Сёння ўдзельнікі пагаднення СГА па дзяржзакупках - 47 краін свету. У Беларусі - статус назіральніка пры камітэце гэтай міжнароднай арганізацыі.