Галоўчанка: Найважнейшыя задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, пастаўленыя Прэзідэнтам, ураду ўдалося вырашыць

21 февраля 2024

Найважнейшыя задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця, пастаўленыя Прэзідэнтам, ураду ўдалося вырашыць. Гэта на пасяджэнні Саўміна 21 лютага заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

Ва ўрадзе абмеркавалі вынікі работы эканомікі летась і старт 2024 года. Адно з ключавых пытанняў - рост дабрабыту людзей. Рэальныя даходы насельніцтва выраслі амаль на 6,5 % дзякуючы ў тым ліку і невысокай інфляцыі. У рэальным сектары эканомікі прымаліся меры, каб падцягнуць тых, хто адстае.

Сальда знешняга гандлю за мінулы год станоўчае. Яно крыху знізілася ў параўнанні з 2022 годам. Але прычыны аб'ектыўныя. Гэта падзенне экспартных цэн больш чым на 15 % і рост інвестыцыйнага імпарту больш чым у паўтара раза. У выніку ў эканоміку прыцягнута 1 млрд 600 млн прамых інвестыцый, з іх 75 % у рэальны сектар.