Галоўчанка: Ролю Банка развіцця ў эканамічным сектары Беларусі трэба ўзмацніць

5 апреля 2024

Ролю Банка развіцця ў эканамічным сектары краіны трэба ўзмацніць. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, знаёмячы калектыў з новым старшынёй праўлення Сяргеем Сталярчуком. 4 красавіка прызначэнне ўзгадніў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Урад лічыць Банк развіцця ключавым фінансавым інстытутам. Ён умацоўвае сваю ролю ў эканоміцы краіны і паказвае нядрэнныя вынікі па асноўных кірунках дзейнасці, якія вызначаны стратэгіяй развіцця.

Банк крэдытуе найбольш важныя інвестыцыйныя, імпартазамяшчальныя і інфраструктурныя праекты, а таксама экспарт беларускай прадукцыі, аказвае падтрымку малому бізнесу. Аб'ём фінансавання эканомікі за тры гады склаў 26 млрд рублёў. І гэта сума будзе расці. Бо той жа рост знешніх продажаў у 2024 годзе павінен вырасці больш як на 7,5 % у параўнанні з 2023 годам. 

Так, прадукцыя нашых вытворцаў карыстаецца вялізным попытам. Гэта ідэальныя суадносіны цаны і якасці, сэрвіснага абслугоўвання. Але тут важная і банкаўская падтрымка праз крэдытныя і некрэдытныя каналы.