Галоўчанка: Трэба працягваць інвесціраваць у абнаўленне асноўных сродкаў і пашырэнне вытворчых магутнасцяў прадпрыемстваў

1 марта 2024

Трэба працягваць інвесціраваць у абнаўленне асноўных сродкаў і пашырэнне вытворчых магутнасцяў прадпрыемстваў. Гэта ключ да паспяховага развіцця, заявіў прэм'ер Раман Галоўчанка сёння ў Пінску. Там абмяркоўвалі развіццё гэтага раёна, дзе жыве больш за 80 тыс. чалавек. Гэтыя тэрыторыі на асаблівым кантролі. Задачы па росце зарплат, стварэнні новых рабочых месцаў і прыцягненні інвестыцый паставілі яшчэ ў канцы 2022 года. Тады ўрад правёў тут выязное пасяджэнне. Сёння ацанілі зробленае.

Даручэнне прэм'ера - паскорыць працы для будаўніцтва індустрыяльнага парка ў Пінску, каб сёлета першыя плошчы былі здадзеныя. Тым больш ужо ёсць інавацыйныя прадпрыемствы, якія гатовы там працаваць.