Герой нашага часу, або Адзін дзень з жыцця камбайнера

7 августа 2022

Наколькі важкім і шчодрым будзе хлебны каравай гэтага года, залежыць не толькі ад тэхналогій і кантролю на месцах. Важная адказнасць і стараннасць кожнага аграрыя. Нашы хлебаробы гэта ведаюць - на зямлі прывыклі працаваць з душой. Ад іх працавітых рук залежыць не проста якасць і аб'ёмы сабранага ўраджаю. За залатым збожжам - дастатак сям'і, эканоміка гаспадаркі і, вядома, харчовая бяспека ўсёй краіны. З героямі жніва, якія кожны дзень працуюць на агульную карысць, мы працягваем тэлезнаёмства. Адзін дзень з камбайнерам правяла Алена Вітко (відэа).