Французскія інвестары выказалі зацікаўленасць у развіцці двухбаковага супрацоўніцтва з Беларуссю ў шматлікіх галінах

10 июня 2013

Аўтамабілебудаванне, сельская гаспадарка, мікрабіялогія. Першая прэзентацыя эканамічных і інвестыцыйных магчымасцяў нашай краіны сабрала ў Парыжы больш за тры дзясяткі кампаній Францыі, у тым ліку і сусветных лідараў. Партнёраў зацікавілі камфортныя ўмовы вядзення бізнесу ў Беларусі, падатковы рэжым і магчымасць выхаду праз нашу краіну на іншыя рынкі Мытнага саюза.


Гандлёвы абарот паміж Беларуссю і Францыяй расце, сёлета плюс 30%. Удвая павялічыўся і беларускі экспарт. Чакаецца, што сустрэча бізнес-колаў дзвюх краін дазволіць значна павялічыць гандлёва-эканамічныя паказчыкі.