Форум FAO праходзіць упершыню ў Беларусі

19 июня 2017

Беларусь - узор у рашэнні харчовай праблемы. Пра гэта сёння заявіў старшыня Прэзідыума Акадэміі навук Уладзімір Гусакоў падчас рэгіянальнага семінара Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН. Экстрэмальныя з'явы надвор’я і іншыя змены клімату ўяўляюць сабою пагрозу сельскай гаспадарцы, а метады, якія ўжываюць фермеры, таксама пагаршаюць гэтую праблему. Задача форуму - знайсці шляхі для развіцця сельскай гаспадаркі, якія дазволяць вырабляць дастатковую колькасць прадуктаў, але пры гэтым не ўплываць на змену клімату.

Уладзімір Гусакоў, старшыня Прэзідыума НАН Беларусі: "Беларусь за кароткі перыяд вырашыла праблему харчовага забеспячэння, харчовай бяспекі, устойлівага развіцця сяла і зараз з'яўляецца прадуктабагатай краінай. Мы да 30% прадуктаў прадаем за мяжу, і пастаўленая задача павысіць гэтую лічбу да 50%".

Раймунд Еле, кіраўнік рэгіянальных праграм FAO ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі: "Сельская гаспадарка вельмі моцна ўплывае на змену клімату. Арганічная сельская гаспадарка можа дапамагчы прыпыніць гэты працэс. Тут жа можна ўзгадаць знішчэнне лясоў, знікненне якіх спрыяе з'яўленню парніковых газаў. Сельская гаспадарка і наша арганізацыя маглі б сумесна вырашыць гэтую праблему".

Форум FAO праходзіць у Беларусі ўпершыню. На яго прыехала амаль сто прадстаўнікоў з 19 краін. Семінар падоўжыцца два дні.