Форум "Атамэкспа-2024" у Сочы сабраў больш як 4,5 тыс. дэлегатаў з 75 краін

26 марта 2024

У Сочы працягвае сваю працу міжнародны форум "Атамэкспа-2024". Сёлета ён стаў рэкордным і па змесце, і па колькасці ўдзельнікаў. Ён сабраў больш як 4 з паловай тысячы дэлегатаў з 75 краін.

Гэта кіраўнікі ключавых кампаній сусветнай атамнай галіны, дзяржаўных структур, міжнародных арганізацый і аўтарытэтныя эксперты. Сярод іх і спецыялісты беларускай АЭС. Паміж нашымі і расійскімі профільнымі арганізацыямі ўжо падпісана дарожная карта. Яна прадугледжвае рэалізацыю праграм падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў і кіраўнікоў для пункта пахавання радыеактыўных адходаў.

На палях форуму праходзяць розныя панэльныя сесіі, дзе эксперты абмяркоўваюць пытанні развіцця атамнай энергетыкі і сумежных галін, а менавіта квантавыя тэхналогіі, лічбавую інтэлектуальную вытворчасць, перадавыя рашэнні для аховы здароўя і адукацыі, развіццё электратранспарту.

Сённяшняй праграмай прадугледжана правядзенне 20 мерапрыемстваў.