Федэрацыя прафсаюзаў падтрымае Брэсцкі электралямпавы завод

21 апреля 2020
Брэсцкі электралямпавы завод вырашана падтрымаць у няпросты час: у прадпрыемства былі вялікія даўгі, а з-за закрыцця меж з'явіліся і праблемы з пастаўкамі. Гэта не магло не адбіцца на аплаце працы - некаторых супрацоўнікаў перавялі на няпоўны рабочы дзень. На дапамогу прыйшла Федэрацыя прафсаюзаў. Тым, каму вельмі патрэбна падтрымка, пералічаць матэрыяльныя выплаты. Хто іменна атрымае адрасную дапамогу, вырашаць мясцовыя прафсаюзныя арганізацыі. У асноўным гэта шматдзетныя бацькі, адзінока пражываючыя і іншыя катэгорыі грамадзян, што апынуліся ў цяжкай фінансавай сітуацыі. Брэсцкі электралямпавы завод - адзінае прадпрыемства па выпуску лямп у Беларусі. Прадукцыю пастаўляюць у Расію, Казахстан і В'етнам.

Міхаіл Орда, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі: "Сёння важна падтрымаць гэта прадпрыемства, каб яно выйшла на ўстойлівую сваю эканамічную работу, і каб людзі маглі атрымліваць годную заработную плату. Пераглядаюцца мытняй штрафныя санкцыі, якія былі накладзеныя на прадпрыемства, рэфінансаваны амаль усе крэдыторскія запазычанасці, і гэта дало магчымасць прадпрыемству пачаць дыхаць".

Андрэй Дзікун, дырэктар Брэсцкага электралямпавага завода: "За кароткі тэрмін нам атрымалася стабілізаваць эканоміку, аптымізаваць выдаткі, кадры, аптымізаваць працэсы лагістычна. Гэта комплекс мер, распрацавана цэлая карта дарожная. Праведзена работа банкамі, і работа працягваецца яшчэ".

Сёння ў Беларусі працуюць касы ўзаемадапамогі. Толькі за апошнія два тыдні з іх вылучылі тры мільёны рублёў. Акрамя выплат працаўнікам, купляюць сродкі засцярогі для медыкаў. Так, абласной клінічнай бальніцы сёння перадалі дзве тысячы касцюмаў.