Гродзенскі рэгіён з намалотам 1 мільён 104 тысячы тон далучыўся да лідараў - Мінскай і Брэсцкай абласцей.
У паўднёвым рэгіёне ўжо завяршаецца масавае жніво. Магілёўская і Гомельская вобласці ідуць амаль нараўне і ўжо на гэтым тыдні таксама павінны атрымаць круглую лічбу. А вось Віцебскі рэгіён, які пачаў уборачную пазней за ўсіх, ужо сёння возьме паўмільённую адзнаку. Усяго ў краіне намалочана 5 мільёнаў 698 тысяч тон збожжа. Убраць засталося менш за траціну плошчаў. У сярэднім з гектара збіраюць больш, чым летась, - 36 цэнтнераў.