Электронную сістэму выдачы ветэрынарных дазволаў на ўвоз прадукцыі з-за мяжы плануюць запусціць у Беларусі

13 марта 2017

Яшчэ адзін крок насустрач бізнесу. Электронную сістэму выдачы ветэрынарных дазволаў на ўвоз прадукцыі з-за мяжы плануюць запусціць у Беларусі да канца года. У выніку ўся працэдура будзе займаць замест пятнаццаці дзён некалькі хвілін. Аб гэтым заявіў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Субоцін у рамках пасяджэння рабочай групы па стымуляванні бізнесу. Эксперты ўпэўненыя, што менавіта перавод шэрагу працэдур у электронны фармат дазволіць пазбегнуць дубліравання функцый адразу ў некалькіх ведамствах, а таксама значна паскорыць працу дзяржорганаў.

Таксама ўзнімаецца пытанне стварэння цэнтралізаванай базы даных, дзе будуць улічвацца вынікі лабараторных даследаванняў - Мінсельгасхарча, санітарнай службы і Дзяржстандарта. Ёй змогуць скарыстацца як дзяржорганы, так і прадстаўнікі бізнесу.