Экспарт паслуг ад дзейнасці міжнародных аўтаперавозак Беларусі складзе 1.5 мільярда долараў

21 мая 2013

Афіцыйнае паведамленне было зроблена напярэдадні міжнароднай выставы Беларускай асацыяцыі аўтаперавозчыкаў. Лічба за мінулы год вырасла на 14% і склала мільярд долараў. Мадэрнізацыі ў гэтай сферы, граматная лагістыка,  абнаўленні аўтапарка і добрая  канкурэнтаздольнасць беларускіх перавозчыкаў дазволілі дасягнуць такога выніку. На працягу года беларускія вадзіцелі аўтацягнікоў атрымалі амаль 40 тысяч дазволаў на праезд па тэрыторыі замежных дзяржаў. Да 2015 года айчынныя  аўтаперавозчыкі плануюць атрымаць дазвол ад расійскага ўрада на ўвоз тавараў з трэціх краін.