Экспарт тавараў Мінскай вобласці вырас амаль на 35 %

25 мая 2017

Экспарт тавараў Мінскай вобласці, у параўнанні з мінулым годам, вырас амаль на 35 %. А эканоміка рэгіёна дэманструе станоўчую дынаміку па выніках першага квартала. Пра гэта сёння паведамілі падчас пасяджэння ў аблвыканкаме.

Па-ранейшаму за мяжой вялікім попытам карыстаюцца прадукты харчавання, асабліва мяса-малочная прадукцыя. Гэта дазволіла прадпрыемствам атрымаць 87 мільёнаў долараў. У паўтара раза выраслі пастаўкі калійных угнаенняў.

У эканоміку вобласці сёлета прыцягнулі больш за 140 мільёнаў долараў прамых інвестыцый. Самыя буйныя інвестпраекты – Кітайска-беларускі індустрыяльны парк і ўзвядзенне новага калійнага камбіната ў Любанскім раёне.