Экспарт Парка высокіх тэхналогій за 2018 год вырас да паўтара мільярда долараў

4 марта 2019

Гэта вынік яшчэ аднаго важнага дакумента - аб развіцці лічбавай эканомікі. ІТ-сфера б'е рэкорды. Экспарт нашага Парка высокіх тэхналогій за мінулы год вырас да паўтара мільярда долараў. Гэта амаль на 40 % вышэй за 2017. Паводле прагнозаў сусветных аўдытараў, такіх вынікаў чакалі не раней як праз два гады. Асноўныя заказчыкі прадуктаў - Еўропа і ЗША. На ўнутраным рынку нашы праграмісты таксама распрацавалі і ўкаранілі на 60 працэнтаў больш ІТ-рашэнняў.

Пасля падпісання Прэзідэнтам дэкрэта "Аб развіцці лічбавай эканомікі" ў ПВТ уступіла 267 кампаній - гэта больш, чым за 12 папярэдніх гадоў. У цэлым парк прырос на 13 000 працаўнікоў. А гэта высокапрадукцыйныя і высокапрыбытковыя месцы. Дарэчы, сярэдні праграміст плаціць утрая больш падаходнага падатку за сярэдняга беларуса. Пры гэтым унёсак у Фонд сацыяльны абароны аднолькавы.