Экспарт беларускага экатранспарту ў рэгіёны Расіі пашыраецца: самая папулярная мадэль нізкападлогавыя трамваі

23 октября 2023

Цікавасць да беларускага экатранспарту! Белкамунмаш пашырае супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі. Цяпер нашы тралейбусы і электробусы можна ўбачыць на дарогах Ніжняга Ноўгарада, Краснадара, Екацярынбурга, Мурманска, Санкт-Пецярбурга. Толькі сёлета пастаўлена больш за дзве сотні адзінак транспарту ў сорак гарадоў. Самая папулярная мадэль - нізкападлогавыя трамваі. У хуткім часе спіс партнёраў холдынгу можа пашырыць і Рэспубліка Мардовія. На абмеркаванні - пастаўка камплектуючых, а таксама закупка тралейбусаў для патрэб гарадской акругі Саранск.

Працуе холдынг таксама з Кыргызстанам, Індыяй, Арабскімі Эміратамі, Кубай. Толькі пасажырскі электратранспарт пастаўляецца больш як у паўсотні гарадоў свету.