Экспарт беларускіх лекаў да 2020 года павялічыцца ў тры разы

22 апреля 2016

Такія лічбы назваў Міністр аховы здароўя Васіль Жарко. З'езд фармацэўтаў нашай краіны аб'яднаў у Мінску каля 350 як вопытных кадраў, так і студэнтаў - будучых медыкаў. Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што сёння ў краіне хапае годных прафесіяналаў, а на паліцах аптэк больш за палову ўсіх лекаў - айчынныя. Акрамя таго, 45 % фармацэўтычных фірм Беларусі - прыватныя.

Васіль Жарко, Міністр аховы здароўя Беларусі: "У нас добра развіваецца акрамя дзяржсеткі таксама камерцыйны сектар. Ён прадстаўлены сучаснымі прадпрыемствамі, якія таксама бяруць новую лінейку лекавых сродкаў. Мы ствараем сумесныя прадпрыемствы з замежнымі кампаніямі, каб яны прыходзілі з лакалізацыяй тых сродкаў, якіх у нас на рынку няма. Гэта дазволіць зрабіць больш таннымі лекі. Нашы лекавыя сродкі ў тры разы таннейшыя за імпартныя, але па якасці і эфектыўнасці яны ідэнтычныя".

На форуме таксама адкрыліся 6 дыскусійных пляцовак. Тут фармацэўты дзяліліся вопытам і прэзентавалі свае кампаніі. Акрамя нашых вытворцаў, на выставу прыехалі спецыялісты з Расіі, Літвы і Украіны.