Эксперты Еўразійскага банка развіцця падвялі вынікі перамоў з урадам і Нацбанкам Беларусі

31 августа 2015

Вынікам сустрэч стала падпісанне крэдытных пагадненняў з БелАЗам і прадпрыемствам "Алютэх". Дэталёва разгледжаныя такія фінансавыя паказчыкі Беларусі, як золатавалютныя рэзервы, тарыфы ЖКГ і транспарт. Была вывучаная магчымасць выдзялення краіне чарговага крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця памерам 3 млрд долараў. Першы раўнд перамоў прадстаўнікамі банка ацэнены як паспяховы.

З пачатку сваёй дзейнасці ў Беларусі (а гэта 2010 год) банк рэалізаваў 18 праектаў у рэальным і фінансавым сектарах эканомікі больш чым на 700 млн долараў. Нагадаем, сёння сярод удзельнікаў Еўразійскага банка развіцця нараўне з Беларуссю такія краіны, як Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.